Дапамога украінцам

Працягваецца акцыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа“Дапамога Украіне”. У раённай арганізацыі зарэгістравана больш за 80 украінскіх грамадзян, якія знаходзяцца на Слонімшчыне. Найбольш сацыяльна неабароненым з іх выдадзены ваўчары на бясплатнае набыццё адзення і прадуктаў харчавання. Такую дапамогу атрымалі 36 чалавек.

— Нашых падапечных давялося двойчы падвозіць у Гродна, — расказала в.а.старшыні РА БТЧК Людміла Іванова. — Дапамогу ў дастаўцы людзей у абласны цэнтр і назад нам аказалі нераўнадушныя слонімскія кіраўнікі: Юрый Бяссонаў, Мікалай Дуброўскі, Сяргей Ёрш. Дзякуй ім вялікі!

Алена АФАНАСІК

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.