Даступная медыцына

Адзін пункт парадку дня пасяджэння райвыканкама — аб забеспячэнні даступнасці і якасці медабслугоўвання ў раёне. Адзначана, што разам з праблемамі ёсць нямала станоўчага ў рабоце сістэмы аховы здароўя — даступнасць яе забяспечваецца. Напрыклад, камп’ютарны тамограф абслугоўвае цяпер пацыентаў з 11 раёнаў вобласці. У Слоніме часта ўкараняюць навінкі медыцыны лепш, чым у многіх раённых цэнтрах. Летась у цэнтральнай раённай бальніцы былі зроблены 44 высокатэхналагічныя аперацыі. Дзякуючы ўкараненню сучасных метадаў, запісацца на прыём да ўрача цяпер можна без праблем. Знікаюць чэргі каля кабінетаў.

У той жа час у раёне не хапае ўрачоў. Дзякуючы намаганням медработнікаў, значна знізілася захворваемасць туберкулёзам. У той жа час людзі не так рэгулярна, як хацелася б, прыходзяць на прафілактычныя агляды. А хваробу, як вядома, лепш папярэдзіць, чым лячыць.

У райбальніцы развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база, ідзе рамонт у тэрапеўтычным аддзяленні, не так даўно ў Сялявічах адкрыта бальніца сястрынскага догляду. Сёлета аддзяленне хуткай меддапамогі павінна папоўніцца трыма новымі аўтамабілямі, з’явіцца ў раёне сучасны апарат УГД (УЗИ).

Усё гэта дае падставу спадзявацца, што медабслугоўванне ў раёне будзе толькі паляпшацца.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.