Юбiлей ў музеi Слонiма

sm

Народны музей імя Жукоўскага СШ № 4 Слоніма адзначыў сваё 50-годдзе. Ля вытокаў музея стаялі таленавітыя педагогі, адданыя справе патрыятызму — дырэктар школы Міхаіл Георгіевіч Трафімовіч і настаўнік гісторыі Аляксандр Сямёнавіч Жукоўскі. Дзякуючы іх намаганням, школьны музей здабыў славу лепшага ў Савецкім Саюзе. У музейных залах захоўваецца каля васьмі тысяч экспанатаў, пераважная большасць якіх — арыгіналы. Адных толькі мундзіраў маршалаў ды генералаў арміі тут каля дзясятка. Школьны музей адметны сваёй пошукавай работай, асабліва па ўвекавечванню імён герояў.

Добрыя традыцыі музея працягвае сучаснае пакаленне педагогаў і школьнікаў. Музей папаўняецца новымі экспанатамі, тут праводзяцца экскурсіі, прыязджаюць госці з розных куткоў рэспублікі і іншых краін. Але час прад’яўляе ўсё новыя патрабаванні. Будынак музея мае патрэбу ў добрым рамонце, неабходны сучасныя тэхналогіі прадстаўлення музея. Багаты краязнаўчы патэнцыял музея павінен спаўна выкарыстоўвацца для патрыятычнага выхавання моладзі.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.