Радаўніца ў Слонiме

100_1956

21 красавіка — Радаўніца, адзін з найбольш значных памінальных дзён у праваслаўных. Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўсёды ў аўторак. З даўніх часоў прынята памінаць памерлых родзічаў у царкве, а затым ісці на могілкі, каб і са спачылымі раздзяліць радасць Уваскрэсення Хрыстовага. Адсюль і назва — Радаўніца.

Як паведаміў благачынны Слонімскай царкоўнай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі, памінальныя богаслужэнні ў храмах пройдуць напярэдадні, 20 красавіка, у 17 гадзін. 21 красавіка ў 7 гадзін пачнуцца Божыя літургіі, пасля якіх будуць служыцца паніхіды. Памінальныя запіскі ў цэрквы можна падаваць загадзя.

21 красавіка на могілках пабываюць свяшчэннаслужыцелі, памоляцца аб нябожчыках і акропяць святой вадой магілы. Пачатак памінальных абрадаў на гарадскіх могілках на вуліцы Ружанская — у 10.00, на вуліцы Чырвоных партызан — у 12.00, на Чапялёўскіх могілках — у 12.30.

Божую літургію ўзначаліць архіпастыр

19 красавіка ў Слонімскім Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы адбудзецца Божая літургія, якую ўзначаліць архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Пачатак літургіі ў 8.30.

Алена АФАНАСІК.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.