Кубак дэпутатаў — у юных патрыётаў СШ № 10

IMG_5985

Завяршыўся фінальны этап крос-віктарыны “Ведай свой край”. За галоўны прыз — кубак дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў, які быў зацверджаны па ініцыятыве арганізатара гэтай патрыятычнай гульні, дэпутата райсавета Васіля Афанасіка – у фінале змагаліся пяць каманд: СШ № 10, раённага ліцэя, “Слонімміжрайгазу” і дзве каманды медкаледжа. Яшчэ адзін фіналіст — каманда кардонна-папяровага завода “Альбярцін” на старт не выйшла.

Удзельнікам крос-віктарыны неабходна было знайсці 5 зашыфраваных аб’ектаў, разгадаць чайнворд, за мінуту адказаць на максімальную колькасць пытанняў.

З даволі складанымі заданнямі бліскуча справілася каманда СШ № 10. Мінулагодні ўладальнік кубка дэпутатаў, яна заваявала трафей у другі раз. Рыхтавала каманду Галіна Уладзіміраўна Барысік, кіраўнік школьнага музея.

З улікам штрафнога часу за памылкі і ў той жа час за бонусы, атрыманыя за правільныя адказы ў бліц-віктарыне, на другім месцы — першая каманда медкаледжа. Трэцім прызёрам упершыню стала каманда ВУ “Слонімміжрайгаз”.

Узнагароджванне тройкі лепшых адбудзецца 9 мая, у Дзень Перамогі. Гэтаму вялікаму святу і прысвячалася крос-віктарына.

 IMG_5987

IMG_5989

IMG_5990

IMG_5991

IMG_5992

 

Алена АФАНАСІК.

Фота Марыі СЯРГЕЕВАЙ. 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.