Каб быць з гісторыяй на “Ты”

DSCN4413

Нядаўна  споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава. З гэтай нагоды дзіцячая раённая бібліятэка правяла з салдатамі тэрміновай службы 11-й мехбрыгады відэакруіз па творчасці А. Дударава “З гісторыяй на “Ты”. Падчас мерапрыемства, якое праходзіла ў клубе 11-й мехбрыгады, прысутных пазнаёмілі з творчым жыццём драматурга. На прэзентацыі былі прадстаўлены кнігі аўтара “Святая птушка”, “Дыялог”, “Князь Вітаўт”, “Белые росы”, даволі вядомыя п’есы “Парог”, “Вечар”, “Радавыя”, “Не пакідай мяне” (гэтая п’еса, дарэчы, была пастаўлена і ў нашым Слонімскім драматычным тэатры) і кінафільмы, як з удзелам самаго Аляксея Дударава (“Госць”, “Купальская ноч”, “Яго водпуск”), так і знятых па яго творах (“Аистенок”, “Белыя росы”, “Восеньскія сны” і інш.). Былі прадэманстраваны відэатрэйлеры з сучасных фільмаў, знятых на “Беларусьфільме” і на расійскіх кінастудыях. Гэта фільмы “Днепровский рубеж”, “Брестская крепость”, “Не покидай меня”, “Белые росы. Возвращение”. У сваіх творах драматург узнімае злабадзённыя маральна-этычныя і сацыяльныя пытанні: дзеля чаго нараджаецца і жыве чалавек, што ў свеце дабро і зло, чаму апусцелі вёскі, чаму дзеці забыліся бацькоў сваіх. Творы А. Дударава дапамагаюць лепш зразумець гісторыю, выхоўваюць у людзей патрыятычныя пачуцці.

 Наталля ГУРСКАЯ, загадчыца дзіцячай раённай бібліятэкі.

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.