“Жывая класіка”

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

28 красавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

Заснавальнікамі конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з’яўляюцца аддзел адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, масава-палітычнае выданне “Слонімскі веснік”, ТАА “Слонімскае кабельнае тэлебачанне”, літаратурнае аб’яднанне імя А.Іверса.

Конкурс праводзіцца ў мэтах: павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.

Дэвіз конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаны вучні пачатковых класаў, 5-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выхаванцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

  Удзельнікі выступалі ў чатырох узроставых катэгорыях:    1-я катэгорыя – вучні 1-4 класаў; 2-ая катэгорыя – вучні 5-6 класаў;      3-ая катэгорыя – вучні 7-8 класаў; 4-ая катэгорыя – вучні 9-10 класаў.

Кожная ўстанова адукацыі прадставіла па 1 удзельніку ў кожнай узроставай групе – пераможцаў школьных адборачных тураў.

Сярод удзельнікаў конкурсу кожнай узроставай катэгорыі  былі вызначаны  пераможцы, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.

Пераможцы раённага этапу Конкурсу:

1-4 клас:

1 – Паліна Струпавец (СШ № 5), 2 – Анастасія Ёрш (СШ № 10), 3 – Ілона Каштальян (СШ № 8).

 

5-6 клас:

1- Вольга Шпак (СШ № 3), 2 – Лаўрэнцій Кібок (Касцянёўская БШ), 3 – Кацярына Кавалеўская (СШ № 5).

 

7-8 клас:

1 — Раман Чылік (СРЦТДіМ), 2 — Ягор Бадэнка (СШ № 8), 3 – Лізавета Мажэйка (СШ № 7).

 

9-10 клас:

1 – Аляксандра Лісік (Міжэвіцкая СШ), 2- Уладзіслаў Пятроўскі (СРЦТДіМ), 3 – Вікторыя Шундрык (СШ № 10).

 

 

 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.