Там, дзе жыве радасць

Пад такой назвай сёння быў наладжаны святочны канцэрт, прысвечаны 60-годдзю  філіяла “Драпаўскі цэнтр народнай творчасці”.

Свята адкрылі работнікі цэнтра, якія расказалі пра гісторыю Дома культуры, былых творчых кіраўніках, падзякавалі сваім гледачам за шматгадовую вернасць.

Загадчык сектара культуры і па справах моладзі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Г.В. Данільчык павіншавала прысутных з юбілеем, падзякавала работнікам цэнтра за іх творчасць і плённую працу і пажадала ў далейшым працягваць сваю дзейнасць на радасць гледачам. Таксама Галіна Васільеўна ўручыла Падзячнае пісьмо за шматгадовую добрасумленную працу загадчыку філіяла “Драпаўскі цэнтр народнай творчасці” А.М. Канапацкай, якая 27 год свайго жыцця працуе на гэтай пасадзе.

Таксама словы падзякі і віншавання выказалі намеснік дырэктара ДУ “Раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” Г.Л. Сегень, дырэктар КСУП “Драпава” Ю.І. Янушэвіч, старшыня Азярніцкага сельвыканкама А.І. Пецько і загадчык дзіцячага сада Г.Н. Цупрык. Кожны з гасцей прыйшоў з падарункамі і кветкамі.

Сваіх калег павіншавалі таксама і работнікі Селявіцкага цэнтра культуры.

Для гасцей свята вакальны гурт “Крынічанька” падрыхтаваў цудоўны канцэрт, падчас якога ўдзельнікі калектыва не толькі спявалі песні, але і паказалі некалькі гумарыстычных замалёвак.

Вельмі цёпла сустракала публіка салістак цэнтра народнай творчасці Алену Навікевіч, Ксенію Маркевіч, Кацярыну Сямёнаву, а таксама былую удзельніцу калектыва “Крынічанька” Таццяну Ролю.

 Шчыра гучалі віншаванні з вуснаў маленькіх мясцовых жыхароў, якія пелі і чыталі вершы, а таксама пасмяшылі гасцей.

Асобным падарунках на 60-годдзе стала віншавальная праграма, падрыхтаваная творчым калектывам з Ваўкавыска, якая і завершыла святочны канцэрт.

Для маленькіх гледачоў быў арганізаваны продаж пап-корна, цукровай ваты і другіх прысмакаў і сувеніраў. Усе жадаючыя маглі азнаёміцца з выставай падвор’яў мерапрыемстваў, арганізаваных калектывам філіяла “Драпаўскі цэнтр народнай творчасці”.    

Алена Лынько.

 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.