Аграрыі збяруць ураджай узнагарод. Больш 200 лепшых працаўнікоў палёў і ферм выйдуць на святочную сцэну «Дажынкі-2017» у Свіслачы

Ім будуць уручаны ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў, рэспубліканскага і абласнога камітэтаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Граматамі і грашовымі прэміямі будуць адзначаны пераможцы абласных спаборніцтваў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур, лёну, на нарыхтоўцы кармоў. Узнагароды атрымаюць таксама пераможцы абласнога спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі. Будуць узнагароджаны пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў» сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і лесагаспадарчых прадпрыемстваў. 

Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, пры падвядзенні вынікаў спаборніцтва сярод раёнаў і гаспадарак улічваўся шэраг фактараў, у тым ліку тэмп росту валавага збору зерня, вытворчасць зерня на адзін бала-гектар уборачнай плошчы і на гектар сельгасугоддзяў, эканамічная эффектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці. 

Працаўнікі Гродзенскага раёна традыцыйна сталі лепшымі па вытворчасці зерня ў вобласці, намалацілі звыш 218 тысяч тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 75,1 цэнтнера з гектара. Сярод сельгасарганізацый найвышэйшая ўраджайнасць атрымана ў ВК імя В.І.Крамко гэтага раёна – звыш 110 цэнтнераў з гектара. Дэлегацыя Гродзенскага раёна ў складзе звыш 30 чалавек будзе самай шматлікай на «Дажынках-2017». Яе ўзначаляць старшыня райвыканкама Ян Васілеўскі і начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Генадзь Аксаміт. 

На свята запрошана каля трыццаці ветэранаў працы, якія шмат гадоў аддалі сельскай гаспадарцы. Яны атрымаюць узнагароды ад Гродзенскага аграпрамысловага саюза. 

«ГП».

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.