Слава кніжцы беларускай

У філіяде “Гарадская бібліятэка №4” быў праведзены ўрок-знаёмства “Слава кніжцы беларускай”,  прысвечаны Дню славянскага  пісьменства і культуры. Удзельнікі мерапрыемства, вучні 4 “А” класа СШ №10 (класны кіраўнік Вольга Міхайлаўна Малафей), азнаёміліся з дзейнасцю Кірыла і Мяфодзія.

 Айцец Генадзій  Логін прывёз цудоўную выставу старажытных кніг. Навучэнцы даведаліся пра  гісторыю ўзнікнення кніг, з чаго яны вырабляліся ў розныя часы і ў розных краінах. З задавальненнем вучні слухалі павучальныя прытчы. У канцы мерапрыемства айцец Генадзій падараваў бібліятэцы кнігі пра жыццё і духоўныя подзвігі Манефы Гомельскай.

Наталля МЕЛЬНІК.

 

Ваш комментарий будет первым

Поделитесь своим мнением

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.