18 жніўня  горад Свіслач вітае удзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю леса  «Гамоняць пушчы беларускія…»

Праграма мерапрыемстваў:

пл. К.Маркса

12.00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю з гарадской плошчы ў гарадскі парк.

Гарадскі парк

Галоўная пляцоўка

12.30       – урачыстае адкрыццё фестывалю:

                  – тэатралізаваная кампазіцыя «Запаведны напеў»;

                  – канцэртная праграма зоркі беларускай эстрады Гюнеш Абасавай з шоу-балетам;

13.30 – 18.00   – канцэрт творчых калектываў  Рэспублікі Латвія, Рэспублікі Польшча, Гродзеншчыны і Брэстчыны;

13.30 – 18 .00 – удзельнікаў і гасцей фестывалю запрашаюць тэматычныя пляцоўкі:

“Паляўнічая” – асаблівасці палявання XVII-XIX стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, фота- зона, выстава паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, прыгатаванне паляўнічых страў.

“Экалагічная” – да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены фотагалерэі, фотавыставы, прэзентацыя дзяржаўных прыродаахоўных тэрыторый Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй відэаролікаў, выстава-гербарый     лекавых траў «Парады траўніцы Соф’і Вітольдаўны…», інфармацыйная кампазіцыя «Птушкі і звяры Белавежскага краю», конны двор «Кентаўр»: паказальная праграма, верхавое катанне, фотасесія і іншае.

“Гасцінная леснічоўка” – самым відовішчным для гасцей фестывалю стане прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны,  Брэстчыны і прадстаўнікоў лесагаспадарак Рэспублікі Польшча, а таксама майстар-клас па распілоўцы дрэва ад майстроў-прафесіяналаў.

“Горад майстроў” – вас чакае выстава-продаж вырабаў, майстар-класы па дрэваапрацоўцы, лозапляценню,   саломапляценню, поясапляценню, ганчарству народных майстроў  Гродзеншчыны і Брэстчыны.

“Пушчанскія падворкі” – на гасцінных падворках вы ўбачыце: тэматычныя выставы, канцэрты, гульнёвыя праграмы, забавы  аматарскіх калектываў Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.

“Пляцоўка-вернісаж” – творчая майстэрня па адлюстраванню прыроды, звяроў і птушак беларускіх лясоў, майстар-класы для дзяцей і дарослых;

“Дзіцячая” – дзіцячыя атракцыёны, конкурсы, гульні, забавы, канцэртная праграма;

“Кантрактовая” – рэкламна-прэзентацыйная выстава дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Свіслацкага раёна.

Вячэрняя праграма:

19.00 – 20.30 – выступленне зорак беларускай эстрады: поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн”, Алены Ланской і шоу- балета “Феерыя”

21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка.

На працягу свята будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя кропкі, пройдуць выставы-продажы, гульні, конкурсы, забавы. Незвычайным і ўнікальным будзе прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны.

*У праграме магчымы змены

По вопросам предоставления мест для торговли обращаться в отдел экономики Свислочского райисполкома.

Тел. 8(01513) 3-52-72, 3-30-23, 3-37-78.

По вопросам размещения аттракционов, торговли народными промыслами, ремесленными изделиями обращаться по тел. 8 (01513) 3-34-82, 7-02-57, 7-02-58.

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.