На слонімскай сцэне пакажуць спектаклі артысты Гродзенскага абласнога драмтэатра

У суботу, 23 лютага, калектыў Гродзенскага абласнога драмтэатра выступіць перад слонімскімі гледачамі. Артысты пакажуць спектаклі для дзяцей і дарослых.

У 12 гадзін – юныя гледачы змогуць убачыць чароўную казку “Дзве Марфушы”, пра дзвюх сястрыц — адна гаспадарчая і працавітая, а другая – гультаяватая і непаслухмяная.

У 17 гадзін дарослыя паглядзяць трагікамедыю “Вельмі простая гісторыя”, у якой дзеянне адбываецца… ў хляве. І менавіта жывёлы, якія жывуць там, кажуць пра жыццё і смерць, пра іх баланс і раўнавагу, аб адданасці, самаахвярнасці, пра грэх і, нарэшце, аб усёпераможных прабачэнні і любові!

Артысты Слонімскага драматычнага тэатр адправяцца на гастролі — на сцэне Гродзенскага абласнога драмтэатра 23 сакавіка яны пакажуць для дзяцей спектакль “Чырвоная шапачка” па п’есе Сяргея Астраханцава ў пастаноўцы рэжысёра Васіля Сяўца.

Таццяна Дзенісюк

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.