Прайшлі міжнародную стажыроўку

У першай дэкадзе мая выкладчыкі ВНУ, педагагічныя работнікі нашай краіны прымалі ўдзел у праграме міжнароднай стажыроўкі па тэме “STEMі PHENOMENONBASEDLEARNING як інавацыйныя рэсурсы ў адукацыйных практыках і прафарыентацыйнай рабоце ў краінах Балтыі і Скандынавіі”. Ад ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама ў адукацыйным семінары прынялі ўдзел два настаўнікі англійскай мовы – з сярэдняй школы №8 і з Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы.

У час семінара мы наведалі такія вядомыя адукацыйныя ўстановы як муніцыпальную пачатковую школу ў Швецыі, школу будучага “Сауналахці”, NewNordicSchool, універсітэт Aalto ў Фінляндыі, школу №21 і цэнтральную гімназію ў Таллінне. У час сустрэч, пры правядзенні круглых сталоў, інтэрактыўных семінараў, дыскусій з вядучымі спецыялістамі, мы пераканаліся, што адукацыйная сістэма Фінляндыі, якая заснавана на вывучэнні феноменаў і выкарыстанні STEMSTEAMSTREAMпадыходаў, з’яўляецца адной з самых прагрэсіўных у свеце.

Апрача таго, мы ажыццявілі шэраг цікавых экскурсій, наведалі гарады і азнаёміліся з славутасцямі краін. Падарожжы ажыццяўляліся па гарыстых дарогах Скандынавіі і на паромах кампаніі “VikingLine” па Балтыйскім моры.

Мы шчыра ўдзячны арганізатарам адукацыйнага семінару, вядомым навукоўцам А.В. Луцэвіч, П.Л. Грашчанка, цэнтру адукацыйнага і дзелавога турызму “Эду Трэвэл Эджэнсі” за магчымасць пазнаёміцца з новымі падыходамі і накірункамі ў адукацыі.

У час паездкі былі наладжаны кантакты і ўсталяваны творчыя сувязі з настаўнікамі з іншых рэгіёнаў рэспублікі і замежжа. Мы дамовіліся аб супрацоўніцтве ў будучым.

Таццяна РАКУЦЬ, настаўнік Новадзявяткавіцкай СШ

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.