Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу ў Слоніме

5 мая у касцеле святога Андрэя ў Слоніме прайшлі ўрачыстыя набажэнствы ў гонар Маці Божай Жыровіцкай, якая ў каталікоў лічыцца заступніцай Беларусі.

Узначаліў святочную Імшу біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. На свята прыйшло шмат людзей. Пасля набажэнстваў адбылася ўрачыстая працэсія з іконай Маці Божай. Потым для прыхаджан і гасцей парафіі быў падрыхтаваны святочны канцэрт і пачастункі.

                                                               
Таццяна Дзен
ісюк

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.