Юныя паэты і празаікі Гродзеншчыны за перамогу ў літаратурным конкурсе атрымаюць магчымасць пабываць на II Еўрапейскіх гульнях

Юныя паэты і празаікі Гродзеншчыны за перамогу ў літаратурным конкурсе атрымаюць магчымасць пабываць на II Еўрапейскіх гульнях

Да галоўнай спартыўнай падзеі гэтага года – II Еўрапейскіх гульняў 2019 сваё дачыненне мае і  літаратура. Спытаецеся: як? Адказ на гэтае пытанне добра ведаюць удзельнікі першага і адзінага ў краіне абласнога літаратурнага конкурсу сярод навучэнскай моладзі “Беларусь алімпійская”, пераможцаў якога назвалі ў Гродна.

Яшчэ ўвосень старт яму быў дадзены Гродзенскім аддзяленнем Саюзу пісьменнікаў Беларусі па ўзгадненні з Дырэкцыяй II Еўрапейскіх гульняў 2019, Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі. На суд журы было прадстаўлена 98 работ юных аўтараў з усёй Гродзеншчыны.
DSCN5832.JPG
DSCN5834.JPG
 Многія творы юнакоў сапраўды ўразілі і здзівілі не толькі зместам, але і формай. Сярод паэтычных работ была, напрыклад, балада пра славутага волата, які ўслаўляў родны край спартыўнымі дасягненнямі, – расказала старшыня абласнога аддзялення Саюзу пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч. – Гэта творчае спаборніцтва гарманічна аб’яднала ў сваёй ідэі тэмы спорту і літаратурнай творчасці, патрыятызму, здаровага ладу жыцця і духоўны патэнцыял нашай моладзі.
Творча дзеці падышлі і да афармлення работ. Многія дапоўнілі фотаздымкамі галоўных герояў сваіх твораў, а ў дадзеным выпадку яшчэ і крыніц натхнення. У цэнтры такой увагі былі залаты пас Івана Ядэшкі і алімпійскі поспех Алены Валчэцкай, спартыўны герой Мастоўшчыны Алег Юрэня і ўдзельніца Паралімпійскіх гульняў у Лондане ў 2012 годзе Алеся Макрыцкая, якая родам з Воранаўскага краю.
DSCN5844.JPG
DSCN5842.JPG
Цікава, што большасць юных літаратараў, якія заявілі аб сабе, не толькі ў сваіх творах праслаўляюць сваю малую радзіму і её спартыўныя, алімпійскія традыцыі, але і самі займаюцца спортам. Шасцікласніца Гродзенскай СШ №20 Міранда Манукян, якая ў адной з намінацый узяла другое месца, з мастацкай гімнастыкай знаёмая з чатырох гадоў.
Але конкурс ёсць конкурс. У трох узроставых катэгорыях у ім былі вызначаны шэсць абсалютных пераможцаў. Імі сталі гарадзенкі Марта Русецкая, Вікторыя Пейхарт і Караліна Кулікоўская, Лізавета Чарнушэвіч з Ашмяншчыны, Анастасія Майсюк з Мастоўскага і Юстына Огар з Воранаўскага раёнаў. Усе яны ў дадатак да дыпломаў і падарункаў атрымаюць магчымасць убачыць спартсменаў II Еўрапейскіх гульняў не з экранаў тэлевізараў. Ужо зусім хутка паедуць у сталіцу, каб паназіраць за ходам спаборніцтваў з трыбун.

 Гэтую маштабную спартыўную падзея спраўды можна назваць малымі Алімпійскімі гульнямі, –  віншуючы пераможцаў, адзначыла госця цырымоніі ўзнагароджання чэмпіёнка Алімпіяды 1964 года Алена Валчэцкая. – Як і ў любым спаборніцтве вялікую ролю ў ім будзе мець падтрымка балельшчыкаў. Цяперашні конкурс – яшчэ адно пацверджанне таго, што на Гродзеншчыне яна ўжо лунае ў паветры, і адчуе яе кожны з 38 нашых землякоў, які прадставяць вобласць і страну на найбуйнейшым міжнародным форуме.

DSCN5862.JPG
DSCN5892.JPG
DSCN5939.JPG
DSCN5950.JPG
  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.