Аляксандр Карлюкевіч: Галоўнае месца на свяце “Дзень беларускага пісьменства” будзе займаць кніга

12 жніўня Слонімшчыну наведала рэспубліканская рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства на чале з міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Мікалаевічам Карлюкевічам.

 

Разам з раённымі ўладамі госці падрабязна разгледзелі стан падрыхтоўкі аб’ектаў да рэспубліканскага свята, а таксама абмеркавалі праграму мерапрыемства.

– Ужо вельмі шмат зроблена, гэта імпаніруе, – адзначыў у размове з журналістамі Аляксандр Мікалаевіч. – Яснасць ёсць па адкрыццю помніка Льву Сапеге. Я лічу, што гэта знакавая падзея не толькі для Слоніма, а і ўвогуле для нашай краіны. Таксама сёння была ўдакладнена праграма свята. Прыемна, што галоўнае месца падчас святкавання Дня беларускага пісьменства будзе займаць кніга, прыгожае роднае слова.

Кірыл ЛЯШЧАНКА.

ГОРЯЧИЕ НОВОСТИ
НА НАШЕМ КАНАЛЕ В ТЕЛЕГРАМЕ

  • "Слонiмскi Веснiк" 2018.
  • При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на www.slonves.by - обязательна.