Ужо на працягу шмат гадоў у Беларусі праходзіць адзіны першы ўрок. Гэты год не стаў выключэннем і , канешне, першы ўрок у гэтым годзе прысвечаны Дню народнага адзінства, так як 7 чэрвеня 2021 года ўказам №206 Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі аб’яўлена, што свята Дня народнага адзінства штогод будзе святкавацца гэтай датай.

Ва ўсіх школах урокі былі розныя: хтосьці зрабіў акцэнт на гістарычнае прошлае, нехта падкрэсліў вялікія дасягненні малой дзяржавы, а іншыя скалабарыравалі ўсё гэта. Сярод апошніх быў і 9 клас “ДУА Вялікашылавіцкі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна”. Выпускнікі падарожнічалі па розных “краінах”: “Краіне разважання”, “Краіне народнай мудрасці”, “Краіне блакітных азёраў”, “Краіне мовы”, “Краіне малой радзімы” і “Краіне памяці”.  У кожнай”краіне” іх чакалі прыгоды і заданні,  якія яны вельмі ўпэўнена  выканалі. Дзеці паслухалі прытчу і абмеркавалі яе, паразважалі і прыйшлі да высновы, што лад у сям’і неабходная ўмова  для нармальнага існавання чалавека. На ўроку размаўлялі пра ролю  роднай мовы ў жыцці чалавека і пра тое, што ніхто не здолее выкарчаваць мову з душы людской.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. “(З.Бядуля)

Не абышлі бокам вучні з настаўнікам і пытанні, звязаныя з маленькай радзімай і з гісторыяй нашай краіны, з яе сімволікай.  Гісторыя дапамагае нам зразумець, якімі ідэаламі жылі прадзеды, якія яны здзяйснялі подзвігі. Сімволіка адлюстроўвае гісторыю народа, яго спадзяванні і памкненні.

Вучні ўсвядомілі, што у адзінстве нашага народа – сіла народа, а магутным фактарам дзяржаўнасці з’яўляецца наша невымоўная сіла духу, згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне, веданне традыцый, мовы і гісторыі сваёй краіны, павага да старэйшага пакалення, кожнага члена сям’і.

Такі бадзёры пачатак навучальнага года гаворыць аб тым, што падрастае сапраўднае пакаленне патрыётаў, грамадзян з асэнсаванай жыццёвай пазіцыяй, напраўленай на росквіт нашай дзяржавы.

Вераніка Крэчык, настаўніца замежнай мовы

Поделиться
Перейти к содержимому