Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь валанцёры Дзераўноўскага ЯССШ у рамках акцыі “Пісьмо ветэрану” павіншавалі са святам вывезеных у Германію падчас Вялікай Айчыннай вайны. На жаль, на тэрыторыі Дзераўноўскага сельвыканкама сведак тых далёкіх падзей засталося толькі трое – Сяргей Васільевіч Зайкоўскі (в. Дзераўная), Надзея Паўлаўна Хілько (в. Загрыцькава), Ніна Іванаўна Чарнуха (в. Ваўчуны).


За спіной у гэтых людзей больш за дзевяць дзясяткаў гадоў, але апаленае ваеннымліхалеццемюнацтвазноў і зноўусплывае з глыбіньпамяці. Успамінаюцца тыя далёкія гады… У кожнага свая гісторыя, свой шлях у Германію і вяртанне дамоў, свае пакуты і перажыванні, свой жыццёвы вопыт, які падвёў іх да высновы, што ў кожнага народа ёсць добрыя і дрэнныя людзі, але самае галоўнае – гэта ўзаемапаразуменне між людзьмі, між народамі, бо найвялікшае шчасце – гэта жыць пад мірным небам.
Надоўга застанецца ў памяці і сэрцах дзяцей сённяшняя акцыя.

А.В. СОКАЛ, класны кіраўнік 9 класа

Поделиться