Знамянальная дата — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця – называецца «залатым» вяселлем. Золата, бясспрэчна, лічылася і лічыцца адным з самых дарагіх металаў. Яно заўсёды сімвалізавала нешта значнае, дасягнутае нялёгкай працай. Так і залатое вяселле — плён нялёгкай сумеснай працы мужа і жонкі на працягу доўгіх 50 гадоў. Уладзімір Мікалаевіч і Валянціна Васільеўна Скачковы святкавалі “залатое” вяселле 19 чэрвеня 2021года. Яны пражылі разам у каханні і згодзе паўстагоддзя. Маюць двух дачок, трох унукаў.
Уладзімір Мікалаевіч і Валянціна Васільеўна да пенсіі жылі і працавалі у сталіцы нашай Радзімы – городзе Мінску. Выйшаўшы на пенсію вярнуліся ў аграгарадок Міжэвічы ў бацькоўскую хату Валянціны Васільеўны, якая пэўны час пуставала.
Валянціна Васільеўна – сапраўдная гаспадыня. Дома пануе чысціня і ўтульнасць. Двор патанае ў квецені. Уладзімір Мікалаевіч — майстар на ўсе рукі. Звычайная вясковая хата без выгод стала утульнай, цёплай, з вадаправодом і газавым ацяпленнем.
Віншуем Уладзіміра Мікалаевіча і Валянціну Васільеўну з залатым юбілеем ! Няхай золата захаваецца на ўсе наступныя гады іх жыцця, а гэта значыць: дом — поўны залаты келіх; як самыя буйныя самародкі, самае вялікае багацце – дзеці, унукі і праўнукі; здароўе – моцнае, як злітак золата; характары — толькі залатыя.
Доўгіх і шчаслівых Вам год сумеснага жыцця, Уладзімір Мікалаевіч і Валянціна Васільеўна !
Кіраўнік спраў Міжэвіцкага сельвыканкама Марыя Няцецкая.