Родная мова, цудоўная мова! 
Ты нашых думак уток і аснова! 
Матчын дарунак ад самай калыскі, 
ты самацветаў яскравая нізка. 

Гэтыя мілагучныя шчырыя словы Уладзіміра Дубоўкі аб роднай беларускай мове сталі лейтматывам   пазнаваль-развівльнай гульні “Зрога ўсяго многа”. Гэта свята народнага і аўтарскага слова для пачаткоўцаў Новадзявяткавіцкай СШ было арганізавана ў рамках дэкады беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва.

Пад час гульні, вучні змаглі паглыбіць свае веды аб беларускім фальклоры. Яны ўспомнілі лічылкі, пацешкі, загадкі  менавіта сваёй мясцовасці, змаглі даведацца аб узнікненні назваў рэчаў народнага быту сваіх продкаў. Успомнілі ўдзельнікі гульні і аб беларускай пеесні. А куды ж без песні!? І паслухалі, і паспявалі, і, нават, патанчылі!.

Нельга ўявіць родную мову без яе знакамітых песняроў, мастакоў беларускага слова. Вось і  вучні ўзгадалі вершы такіх знакамітых аўтараў як Я.Колас, Я.Купала, М Багдановіч, М. Танк, В. Вітка і інш.

Шчаслівымі  і цікавымі момантамі і, упэўнена,  любоўю і павагай  да роднай мовы  запомніцца  дзецям гэта свята .

Лысая Наталля Сцяпанаўна, класны кіраўнік 4 класа Новадзявяткавіцкай СШ

 

Поделиться