З просьбай аб арганізацыі экскурсіі ў Палату прадстаўнікоў юнакі і іх педагог звярнуліся да Валянціна Міхайлавіча Семянякі падчас правядзення адкрытага дыялога з моладдзю Слонімшчыны напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. І сёння іх жаданне ўбачыць  Авальную залу Дома ўрада, у якой прымаюцца законы, якія вызначаюць усё наша жыццё, споўнілася. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю беларускага парламентарызму, агледзелі музей Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пабывалі ў Прэзідэнцкай бібліятэцы.

Многія з іх вельмі зацікавіліся магчымасцю ў будучым узяць удзел у заканатворчай дзейнасці і прадстаўляць інтарэсы жыхароў свайго рэгіёну ў якасці дэпутата. Экскурсія, якая доўжылася больш за тры гадзіны, прайшла на адным дыханні. Рабятам спадабалася мерапрыемства, а парламентарый быў прыемна здзіўлены ўдумлівасцю і зацікаўленасцю юнакоў і дзяўчат.

Поделиться