29 мая для дзяцей з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна прайшло мерапрыемства пад назвай “Аб тым, што дорага”, якое арганізаваў РК БРСМ.

Для дзяцей была падрыхтавана цікавая і пазнавальная праграма з рознымі гульнямі, танцамі і спевамі. Правяла мерапрыемства на роднай мове Яўгенія Анатольеўна Кудзелька, настаўніца СШ № 3, а дапамагалі ёй валанцёры атрада “Добрая сэрца”.

У знак пашаны і павагі да Радзімы, да роднай мовы валанцёры павязалі ўдзельнікам свята стужачку з беларускім арнаментам.

На мерапрыемстве першы сакратар РК БРСМ Таццяна Анатольеўна Кузьміч урачыста ўручыла валанцёрам асабістыя кніжкі валанцёра.

РК БРСМ і валанцёры падарылі рабятам, для якіх было арганізавана свята, карысныя падарункі.

Мерапрыемства атрымалася добрым, светлым і пакінула прыемныя ўражанні.





























Поделиться