Лета – гэта пара, калі дзеці маюць магчымасць зняць псіхалагічную напружанасць, якая накапілася за навучальны год, уважліва паглядзець вакол сябе і ўбачыць, што цудоўнае побач.
Пад дэвізам «Адкрываем свет» працуе аздараўленчы лагер «Вясёлка» пры дзяржаўнай установе адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Дзераўноўскі яслі-сад-сярэдняя школа Слонімскага раёна». 23 хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем наведваюць аздараўленчы лагер. Тут кожны дзень мае свой колер. А пад кожным колерам – конкурсы, віктарыны, спартыўныя мерапрыемствы, гульні, паходы па родных мясцінах (возера П’явіч, Стрыжаная гара, мясцовы храм, гара Каўпенка).
А ежа? Гэта крыніца вітамінаў. Не ўсе бацькі могуць дазволіць свайму дзіцяці столькі садавіны і агародніны.
Мы спадзяёмся, што падчас змены ў аздараўленчым лагеры дзеці атрымаюць зарад бдзёрасці і здароўя.

 

М. Касперчык, дырэктар аздараўленчага лагера «Вясёлка»

Поделиться