На базе ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Слоніма” працуе профільна-аздараўленчы лагер “Нашчадкі” Мэта лагера – стварэнне камфортнай і творчай атмасферы для паўнавартаснага адпачынку, аздараўлення, развіцця і фарміравання лідарскіх якасцей, умення і навыкаў пры дапамозе ўключэння выхаванцаў лагера ў грамадска-карысную і сацыяльна значымую дзейнасць.

У першы лагерны день прыступілі да рэалізацыі этнапраекта. Выхавальнікі І.У. Захарчук, Л.У. Аўсяец правялі заняткі па інтарэсах па наступных напрамках: «Абрады маёй краіны» і “Постаці краю майго”. Прайшла ў форме інтэлектуальнай гульні “Гадзіна беларускай мовы”. Дзеці размаўлялі па беларуску, знаходзілі матэрыялы пра “Старадаўнія беларускія стравы”, складалі меню для кафэ з беларускай кухняй. Быў паказаны майстар-клас па складанні і запаўненні асабістых «маршрутных карт» на кожны дзень.

Ніхто не будзе адмаўляць, што горад Слонім – гэта своеасаблівы музей пад адкрытым небам, дзе многія вуліцы ўпрыгожваюць унікальныя архітэктурныя помнікі, дзе маставыя захоўваюць адбіткі мінулага, дзе жывы непаўторны дух стагоддзяў.

У лагеры адкрыта рубрыка турыстычна-краязнаўчых экскурсій па «Нязведаных маршрутах малой радзімы», у рамках якой выхаванцы склалі экскурсію і распавядалі пра гісторыю слонімскіх вуліц. І адной з іх невыпадкова выбрана вуліца Камсамольская, на якой знаходзіцца наша школа (вуліца калісьці насіла назву «Замкавая» і, на думку многіх даследчыкаў, была першай слонімскай вуліцай).

У лагеры праводзіўся Дзень беларускай мовы пад дэвізам “Дай разгрузку мове рускай, гавары па беларуску”. На роднай мове прайшла інфармацыйная хвілінка пра правілы бяспечных паводзін. Далей праходзілі заняткі па інтарэсах “Знатакі беларускай мовы”, дзе спаборнічалі дзве каманды “Рамонкі “ і “Васількі” ў веданні спецыфічных беларускіх слоў, прыкметаў і павер’яў. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі былі Д. Качумеева , М. Дабрыян, А. Свірыдоўская., У. Галубковіч, А. Бякрэнь.

Цікавым было падарожжа па старонках гісторыі г. Слоніма “ Старадаўняе мінулае”. Конкурс малюнкаў на асфальце “Я – беларус” вызначыўся небывалай крэатыўнасцю. Вучні малявалі асацыятыўныя рады не толькі традыцыйных рэчаў і прадметаў, а таксама адлюстроўвалі свой уласны погляд на рэчаіснасць.

 

 

А. ЛАПІКАВА, дырэктар лагера.

Поделиться