Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я…

(Якуб Колас “Родныя вобразы”)

У кожнага наро­да ёсць пісьмен­нікі, веліч і значэнне якіх узрастаюць ад пакалення да па­калення. Са старо­нак самых першых кніг, прачытаных па складах, прыход­зяць у наша жыц­цё гэтыя імёны – Якуб Колас і Янка Купала. Прыходзя­ць, каб падарыць велізарны паэтыч­ны свет, напоўнены фарбамі, гукамі, па­хам роднай зямлі. Свет гэты ўвабраў у сябе гарачую любоў да чалавека, спакойную му­драсць і дабрыню народа, вялікую веру ў шчасце. Першае свядомае пачуццё любові да радзімы ў нас таксама нараджаецца пад уплывам патрыятычных твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Менавіта Якуб Колас пранікнённа і шчымліва-балюча сказаў аб трапяткой прыгажосці роднага краю.

Мой родны кут, як ты мне мілы!…

Забыць цябе не маю сілы!

 Спадчына Якуба Коласа і Янкі Купалы нале­жыць не толькі нам, беларусам, але і ўсяму све­ту, а самі песняры былі і застаюцца вялікімі сы­намі свайго часу і сваёй краіны.

2017 год праходзіць пад знакам 135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі. 3 лістапада споўніцца 135 год з дня нараджэння Якуба Коласа. Электронная прэзентацыя пад назвай “Якуб Колас – класік беларускай літа­ратуры”, прымеркаваная да дня нараджэння Якуба Коласа, была праведзена ў філіяле “Га­радская бібліятэка № 2”.

На мерапрыемства завіталі вучні 5 “А” класа СШ № 3 разам з на­стаўніцай беларускай мовы і літаратуры Але­най Міхайлаўнай Хілько. Бібліятэкары Аксана Беркус і Ларыса Палуносік прапанавалі вуч­ням цікавую інфармацыю пра песняра бела­рускага народа Якуба Коласа і прачыталі вер­шы класіка. Прагучаў верш Сяргея Грахоўскага “Песня будзе жыць”, прысвечаны памяці народ­нага паэта. Таксама расказалі пра Слонімскую раённую бібліятэку, якая носіць імя Якуба Кола­са, і пра музей беларускай кнігі, які знаходзіц­ца ў раённай бібліятэцы, запрасілі на экскур­сію. Напрыканцы правялі віктарыну.

О, край родны, край прыгожы!

Мілы кут маіх дзядоў!

Што мілей на свеце Божым

Гэтых светлых берагоў?..

(Якуб Колас “Сымон-музыка”, 1925).

Алена ЛЕПКО, загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка № 2

Поделиться