Святочна шэрагам разнастайных мерапрыемстваў пачаўся ў нашай краіне тыдзень, прысвечаны самаму маладому дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства. Да тэматычнай сямідзёнкі далучылася і Новадзявяткавіцкая СШ. Патрыятычная гадзіна «Доблесць Айчыны» для навучэнцаў 6 класа прайшла ў фармаце інтэрактыўнай гульні, падчас якой вучні збіралі пазлы «воблака слоў» на тэму «Складаемыя маёй Радзімы», будавалі ментальную карту «Вызваленне Рэспублікі Беларусь», выкарыстоўваючы QR-код, атрымлівалі заданні і выконвалі іх у праграме LearningApps. Такая актыўная работа садзейнічала ўсведамленню шасцікласнікамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, аб’яднанага агульнай гісторыяй і традыцыямі.

Вольга Блізнюк,
педагог, які выконвае функцыі
класнага кіраўніка 6 класа

Поделиться
Перейти к содержимому