У рамках бібліятэчнага праекта па духоўна-маральнаму выхаванню “Духоўныя каштоўнасці ў сэрцах людзей”  ў філіяле “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Вялікія Шылавічы” для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Юны дазнаўца” прайшоў  мейкерспейс-прастор (творчая пляцоўка-майстэрня)  “Лялькі-абярэгі”. Яго мэтай было выхаванне павагі да нацыянальнай спадчыны, звычаяў і культуры, пашырэнне ведаў аб традыцыях, абрадах і святах беларускага народа. Пад час мерапрыемства бібліятэкар філіяла разам з удзельнікамі  ўзгадвалі, што аб’ядноўвае нас:  традыцыі і звычаі беларусаў, а таксама прачыталі верш Ніла Гілевіча “Я — беларус”. Чытачы пазнаёміліся з кніжна-часопіснай выставай “Вырабы з беларускіх народных матэрыялаў”, даведаліся, якое значэнне мелі лялькі-абярэгі ў жыцці нашых продкаў, якія ёсць віды лялек, з чаго яны зроблены і для чаго патрэбны, пра правілы стварэння народных ляльк-абярэгаў. Разам з бібліятэкарам рабілі ляльку “Жадальніцу”, якая выконвае жаданні.








Яўгенія Лойка, бібліятэкар

Поделиться