Вялікдзень гэта час радасці і надзеі. Час аднаўлення веры ў моц Бога і другога чалавека. Няхай святы Ўваскрашэння Хрыста прынясуць жыхарам Слоніма радасць, супакой, еднасць і згоду. Няхай стануць добрай нагодай супольнай сямейнай сустрэчы пры велікодным стале. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і дабротамі.

Хрыстос Уваскрос!

Сапраўды Ўваскрос!!!

А. Віталь ЮРКЕВІЧ, пробашч Парафіі Святога Андрэя ў Слоніме

Поделиться