17 сакавіка на базе СШ № 2 адбылося раённае фальклёрна-экалагічнае свята “Саракі”. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 11 сярэдніх школ горада і раёна.

Юныя арнітолагі прапанавалі гледачам пазнавальныя сцэнкі аб жыцці і паводзінах розных птушак, якія селяцца на тэрыторыі нашай краіны.

Мэтамі конкурса арганізатары абазначылі павышэнне інтарэса да захавання арніталагічнай фауны Беларусі, прапаганду прыродаахоўнай дзейнасці, развіццё ў навучэнцаў творчай і практычнай дзейнасці па ахове і абароне птушак.

Свае адзнакі журы выносіла па некалькім параметрам: мастацкая выразнасць, тэхніка выканання работы, навізна і актуальнасць, арыгінальнасць ідэі і кампазіцыйнае рашэнне.

У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорта і турызма Слонімскага райвыканкама і Слонімскага раённага экалагічнага цэнтра дзяцей і моладзі.

Аб выніках конкурса чытайце ў наступным выпуску “Слонімскага весніка”.

Алена ЛЫНЬКО.

Поделиться