Да Дня беларускага пісьменства, які штогод праходзіць у першую нядзелю верасня, застаецца крыху больш за тыдень.

Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – “жывых” гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сёлета чарговы, 26-ы па ліку, фестываль прымае адзін з самых старажытных на беларускіх землях – Слонім. На два дні, з 31 жніўня па 1 верасня, ён стаў эпіцэнтрам усяго гістарычнага, кульутнага, інавацыйнага і крэатыўнага, што звязана са словам і кнігай.

Безумоўна цэнтральнымі і найбольш феерычнымі падзеямі стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Дня пісьменства. На цэнтральнай плошчы горада завіруе Фестываль кнігі і прэсы, падчас якога кожны жадаючы зможа пазнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з вядомымі журналістамі і літаратарамі. У цэлым, святочныя мерапрыемствы праходзяць  амаль на дваццаці пляцоўках – выставачнай, фальклорнай, дзіцячай, тэатральнай і іншых – кожная з якіх будзе здзіўляць нават пераборлівага госця.
У прыватнасці,  31 жніўня ў гарадскім парку ужо праходзіць абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, пасля завяршэння якога своеасаблівую творчую эстафету падхопіць выніковы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Пабачыць Беларусь праз аб’ектыў фотакамеры Уладзіслава Цыдзіка, завітаць на выстаўку рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімчыны таксама можна сення.
2c23dfa50cf9c114172e21882390ddbe.jpg

 

ПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_2.jpg

ПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_4.jpgПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_3.jpgПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_7.jpgПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_6.jpgПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_5.jpgПРОГРАММА ПРАЗДНИКА 100 Х 210_END_Страница_8.jpg

Поделиться