Звычайны восеньскі дзень можа
ператварыцца ў незвычайны, калі
апынуцца ў асяроддзі мэтанакіраваных,
таленавітых, зацікаўленых і ўлюбёных у
сваю справу настаўнікаў.
Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма
– гэта тэрыторыя магчымасцей не толькі
для вучняў, але і для настаўнікаў. У
хмарны восеньскі дзень у госці
завіталі прадстаўнікі і ўдзельнікі
праграмы “Настаўнік для Беларусі” з
Ляхавіч, Мінска і Гомеля. Настаўнікам
гімназіі давялося падрабязна
пазнаёміцца з праграмай, якая
арганізавана сумесна з Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь,
паўдзельнічаць ў майстар-класах ад
ўдзельнікаў праграмы, правесці свае
актыўнасці для калег, абмяняцца
вопытам і атрымаць матывацыйную
зваротную сувязь.
Праграма “Настаўнік для Беларусі” дае
магчымасць кожнаму дзіцяці краіны
атрымаць доступ да якаснай адукацыі
для рэалізацыі яго патанцыялу разам з
таленавітымі настаўнікамі. У хуткім
часе і ў гімназіі з’явяцца ўдзельнікі
праграмы.
Калі ў адным месцы збіраюцца людзі,
якіх аб’ядноўвае адна справа і сумесная
мэта, то нават на вуліцы пачынае
свяціць сонца замест дажджу…
Мерапрыемства пакінула станоўчыя
эмоцыі, дапамагло набыць новыя веды,
вызначыць далейшыя напрамкі
метадычнай працы, перспектывы развіцця
і прафесійнага росту.
А.М.Бараноўская, намеснік дырэктара ДУА
“Гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна
г.Слоніма”.

Поделиться
Перейти к содержимому