Ці часта нам даводзіцца бачыць сучасных дзяцей з кнігай у руках? З’ява гэта вельмі рэдкая. А кніга дапамагае нам пазнаваць навакольны свет, узбагачае слоўнікавы зпас, з’яўляецца адным са сродкаў адпачынку. Таму трэба выкарыстоўваць розныя актыўныя формы прыцягнення ўвагі дзяцей да кнігі і чытання ўвогуле.

Менавіта з гэтай мэтай у бібліятэцы Жыровіцкай СШ прайшло ўрачыстае прыняцце першакласнікаў у чытачы. Вучні пазнаёміліся з правіламі паводзін у школьнай бібліятэцы, атрымалі памяткі аб адносінах да кнігі. Першакласнікі даказвалі сваё права стаць чытачамі, адказваючы на пытанні казачных герояў і выконваючы іх заданні. На прыканцы мерапрыемства школьнікі атрымалі каляровыя білеты чытачоў і выбралі сабе першую кнігу для чытання.

 

Бібліятэкар Жыровіцкай СШ Мармыш В.С.

 

Поделиться
Перейти к содержимому