
Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!
З нагоды надыходзячых святаў Божага нараджэння скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню, гэтай урачыстасці.
Кс. Дэкан Дзяніс Шмыгін, пробашч парафіі Беззаганнага зачацця Маці Божай г. Слонім.
