На Слонімшчыне ў Міжнародны дзень роднай мовы каля 1000 чалавек прынялі ўдзел у традыцыйнай акцыі “Напішам дыктоўку разам”.

825 вучняў VIII-XI класаў з 21 установы адукацыі і 187 дарослых, у  ліку якіх настаўнікі, бацькі і проста неабыякавыя да лёсу роднай мовы людзі, пісалі тэкст “Музейная гара”, ініцыяваны Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, і Рэспубліканскую дыктоўку, арганізаваную Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа, у рэжыме ZOOM “Беларусь – краіна-мара”.
У Год міру і стварэння такая супольная інтэлектуальная праца як мага найлепей сведчыць пра моц, згоду і будучае нашага народа, мовы, нашай Беларусі.

Школа ў Новадзявяткавічах

Школа ў Сянькоўшчыне

Гарадская школа № 7

Школа ў Навасёлках

Школа ў Касцянях

Школа ў Дзераўной

Школа ў Міжэвічах

Гарадская школа № 2

Гімназія № 1

Школа ў Парэччы

Гарадская школа № 10

Школа ў Жыровічах

Гарадская школа № 8

Гарадская школа № 9

Служба інфармацыі “СВ”

Поделиться