22 снежня ў Народны музей школы № 4 ім. П. Батава Слоніма завітала Каляда з Зоркай, Цыганамі, Казой і Мядзведзем.

Вучні 4-га класа сталі  ўдзельнікамі свята і з захапленнем прымалі ўдзел у прывітанні Каляды. Цікавымі былі  выхад Казы і танцы з ёй пад караоке. Усе прыгалі, спявалі і смяяліся адзін з аднаго. Цыган з Мядзведзем парадавалі сваім нумарам, парадзіруючы сцэнкі з жыцця. А Цыганка таямніча гадала па далоні і запрашала патанцаваць пад рытмічную музыку.

Акрамя гэтага, вучні даведаліся пра святкаванне Каляд нашымі продкамі, пра прыгатаванне страў і іх прызначэнне, завучылі пажаданні дабрабыту і здароўя.

Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.

Поделиться