Галоўная хрысціянская Літургія — Пасхальная Вігілія ў Святую ноч прайшла ў касцёле Святога Андрэя ў суботу, 3 красавіка.

Для многіх вернікаў Слонімшчыны наведванне храма ў гэты дзень — важная традыцыя.

Урачыстасць  пачалася з асвячэння новага агню, ад якога была запалена вялікая васкавая свечка — пасхал — сімвал уваскрослага Хрыста. З асвячэння распачынаецца святкаванне — З памерлых паўстання Пана.

Калі новы Пасхал быў унесяны ў касцел, вернікі запальвалі ад яго свечкі — такім чынам яны перадаюць адзін адному Святло Хрыста.

 

У нядзелю, 4 красавіка,  у касцеле адбудзецца Святая імша з Рэзурэкцыйнай працэсіяй.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

 

Таццяна ДЗЕНІСЮК.

Поделиться
Перейти к содержимому