Штогадова ў дні веснавых школьных канікул праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі. З гэтай нагоды філіял “Гарадская бібліятэка № 2” упершыню гасцінна сустрэў сваіх маленькіх гасцей – выхаванцаў чацвёртай групы  ДУА “Санаторны дзіцячы сад г. Слоніма”.

Маленькія чытачы ў гульнявой форме здзейснілі падарожжа па беларускіх народных казках: “Як курачка пеўніка ратавала”, “Курачка Раба”, “Зайкава хатка”. Дзецям прыйшлося разчароўваць казачных герояў, выконваючы заданні бібліятэкара. Для гэтага яны з цікавасцю слухалі бібліятэкара і старанна па зместу казкі выкладвалі пераблытаныя малюнкі, збіралі пазлы герояў, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, самастойна знаёміліся з кніжкамі. Сустрэча завяршылася праглядам мультыплікацыйнага фільма “Ліса, мядзведзь і мужык”. У падарунак нашы маленькія сябры атрымалі расфарбоўкі да беларускіх народных казак.

Гурская А.М., загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка № 2”

Поделиться