Народныя беларускія гульні не проста забава, але і сродак выхавання падрастаючага пакалення. “Лянок”, “Грушка”, “Гусі мае гусі” – гульні, без якіх не абходзілася ні адно народнае свята. Вучні пачатковых класаў сярэдняй школы № 10 г.Слоніма падчас правядзення Тыдня беларускай мовы, літаратуры, культуры і мастацтва з задавальненнем гулялі ў любімыя гульні нашых бабуль і дзядуль. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з заклічкамі, гульнямі, карагодамі. Падчас мерапрыемства вучні наведалі віртуальны музей, дзе гулялі ў перакладчыкаў, разгадвалі загадкі, тлумачылі фразеалагізмы, расшыфроўвалі прыказкі. Вучні яшчэ раз ўпэўніліся, што беларускія гульні – гэта спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць іншым пакаленням, каб аберагчы і ўзбагаціць духоўны скарб свайго народа. Таксама вучні напомнілі адзін аднаму аб мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці нашай роднай мовы.
Праведзенае мерапрыемства спрыяла выхаванню ў вучняў цікавасці і любові да народнай культуры, узбагачэнню ведаў аб беларускіх народных гульнях. На працягу занятка ў дзяцей быў радасны, прыўзняты настрой.
Нэлі Зайкоўская, настаўніца пачатковых класаў