27 красавіка 2026 года у Слонімскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У гэтым годзе конкурс праходзіць пад дэвізам: “Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы”.


Трэба адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, якія не толькі натхнёна і пранікнёна чыталі класікаў, выклікаючы ў прысутных шчырыя эмоцыі, але і парадавалі сцэнічнымі вобразамі, дасягнутымі ўдала падабранымі касцюмамі, адпрацаванымі жэстамі, мімікай, рухамі, музычным суправаджэннем. Лілося пяшчотнае, ласкавае, шчырае, роднае беларускае слова. Членам журы выпала складаная задача, бо кожны з чытальнікаў быў яркі, непаўторны і пераканаўчы.




50 удзельнікаў спрачаліся за права прадставіць Слонімскі раён на абласным этапе конкурсу. Пераможцамі ў чатырох узроставых групах(1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы) сталі:
Фірыновіч Вера, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 8 імя М.Т.Анішчыка г.Слоніма”;
Лойка Агнэсія, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма”;
Ткачоў Фёдар, вучань ДУА “Сярэдня школа № 8 імя Т.Т.Анішчыка г.Слоніма”;
Казушчык Матвей, вучань ДУА “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа імя Б.Т.Пішчыкевіча Слонімскага раёна”.
Віншуем юных чытальнікаў і іх педагогаў з перамогаю! Жадаем творчага натхнення і поспехаў на абласным этапе конкурсу!



















Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.
