У межах праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё » 23 студзеня вучні Жыровіцкай сярэдняй школы здзейснілі віртуальнае падарожжа па пляцоўках беларускіх фестываляў ад «Александрыі» да «Мотальскіх прысмакаў», ад  «Сожскага карагоду» да «Вішнёвага фестывалю», а таксама ўжывую пазнаёміліся з удзельніцай міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» і пераможцай рэспубліканскага фестывалю беларускай паэзіі і песні «Маладзечна- 2024» Алесяй Адамчык.

Госця з задавальненнем прэзентавала вучням некалькі музычных нумароў, адказала на хвалюючыя навучэнцаў пытанні, падзяліўшыся таямніцамі жыцця творчага чалавека.

Жывая дыскусія, прысвечаная беларускім фестывалям, стала чарговым крокам да папулярызацыі беларускай культуры сярод падлеткаў і моладзі,  садзейнічала паглыбленню ведаў вучняў пра культурную і мастацкую спадчыну роднай Беларусі.

Наталля Аляксееўна Куляшова,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Поделиться
Перейти к содержимому