Летам 2022 года гасцінна расчыніў свае дзверы аздараўленчы лагер “Праменьчыкі” дзяржаўнай установы адукацыі “Касцянёўская базавай школа Слонімскага раёна”. Сем хлопчыкаў і восем дзяўчынак адправіліся ў падарожжа па “касмічнай прасторы”. Кожны дзень ПРАМЕНЬЧЫКІ адкрываюць новую невядомую раней планету. Усіх планет 18 — па колькасці дзён знаходжання дзяцей у лагеры.
Сёння выхаванцы лагера апынуліся на Планеце Бяспекі.
Пажарная бяспека з’яўляецца адным з самых актуальных пытанняў. Таму юныя аматары прыгод накіраваліся ў падарожжа ў ПАВЧ-3 г.Слоніма. Супрацоўнікі пажарнай часткі паказалі юнакам, як камлектуецца выратавальная машына, дазволілі прымераць касцюмы выратавальнікаў, пасядзець у кабіне машыны, патрымаць інструмент, якім карыстаюцца выратавальнікі, ратуючы людзей ад розных нязгод.
Наступным прыпынкам на Планеце Бяспекі стала Слонімская выратавальная станцыя «ОСВОД». З захапленнем дзеці адказвалі на пытанні супрацоўніка станцыі, яшчэ раз узгадалі правілы паводзін на вадзе, даведаліся аб правілах аказання першай дапамогі тонучым, паспрабавалі сябе ў ролі выратавальнікаў. Аказалася не так проста кінуць на адлегласць у ваду выратавальны круг.
Дзень выдаўся насычанам! Стомленыя, але шчаслівыя выхаванцы вярталіся ў лагер!