
У ДУА “Рахавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” у рамках працоўнай занятасці моладзі пяты год летам працуе брыгада навучэнцаў, якая займаецца добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі. У абавязкі старшакласнікаў уваходзяць праполка агарода і кветнікаў, чыстка і падмятанне дарожак, падграбанне травы, скошанай на газонах. Работа нескладаная, але патрабуе ад падлеткаў стараннасці, церпялівасці і акуратнасці.

І трэба сказаць, што Алашэеў М., Даніловіч Г., Завацкая В., Прошкін Д. і Нікалайчык А. выдатна спраўляюцца з такімі абавязкамі. За два тыдні працы з 15 чэрвеня па 26 чэрвеня 2026 года наведзены парадак і на гульнявых пляцоўках, і на стадыёне, і ў агародзе.
Важна адзначыць той факт, што за сваю працу старшакласнікі атрымаюць зарплату. Такім чынам, лета для нашых навучэнцаў пачалося не толькі з адпачынку, але і з карыснай працоўнай дзейнасці.

