Надвор’е нам намякае, што з кожным днём лета ўсё бліжэй. І каб час чакання прайшоў хутчэй, мы разам з праектам CINEVOKA анлайн-кінатэатра VOKA ад А1 сабралі для вас падборку фільмаў, прагляд якіх натхне вас на вандраванні, адпускныя прыгоды, рамантыку і песні пад зоркамі.
«Басейн» (1969)
Жан-Поль і Марыяна праводзяць адпачынак на сваёй віле ў Паўднёвай Францыі. Аднак калі прыязджаюць Гары і яго прывабная маладая дачка Пенелопа, летуценныя летнія дні раптам напаўняюцца невыказаным напружаннем і рэўнасцю.
«Пачні зноў» (2013)
Яны жывуць у сэрцы музычнага свету, у Нью-Ёрку. Дэн – легенда шоу-бізнесу і былы кіраўнік музычнага лэйбла. Грэта – музыка і былая дзяўчына рок-зоркі. Але людзі былымі і аказваюцца для таго, каб пачаць усё спачатку. Выпадковая сустрэча з Грэтай дае Дэну новы шанец. Яны вырашаюць разам запісаць альбом. У іх няма ні грошай, ні прафесійных музыкаў, але ўсё гэта не важна, таму што Грэта і Дэн гатовы да самых нечаканых паваротаў і ў музыцы, і ў каханні. Іх студыяй становіцца ўвесь Нью-Ёрк.
«Мой сусед Тотара» (1988)
Маленькая дзяўчынка Мэй, якая зусім нядаўна перабралася са сваёй сям’ёй у новую хату, часта гуляе па навакольных лясах. Падчас аднаго з такіх шпацыраў яна сустракае лясного духа Тотара, які робіцца сапраўдным сябрам для маленькай Мэй…
«Жандар з Сан-Трапэ» (1964)
Жандар Людовік Крушо атрымлівае павышэнне і разам з дачкой едзе ў ціхі курортны горад Сан-Трапэ. Там яго сустракаюць мясцовыя жандары-недарэкі, з якімі Крушо даводзіцца змагацца супраць нудыстаў, шукаць скрадзеную карціну і ў той жа час пільнаваць дачку.
«Нянькі» (1994)
Уладальнік буйной транспартнай кампаніі раптоўна страчвае роднага брата і яго жонку. Апроч таго ў мужчыны пачынаюцца праблемы ў бізнэсе: яму паграджаюць канкурэнты. Каб засцерагчы пляменнікаў-блізнят, якія трапілі пад яго апеку, дзядзька прымае рашэнне наняць у якасці целаахоўнікаў сваёй новай сям’і двух моцных братоў…
***
VOKA працягвае свой кінамарафон сюрпрызаў! Так, у гонар дня нараджэння кампаніі А1 анлайн-кінатэатр дзеліцца святочным бонусам у выглядзе скідкі 50% на 12 месяцаў на падпіску «Усё ўключана». Пераходзьце на сайт vokagame.by, атрымлівайце скідку і атрымлівайце асалоду ад фільмаў, серыялаў, ТБ-каналаў, эксклюзіваў ад CINEVOKA і шмат чаго іншага.