Таленавітыя майстры Слонімшчыны прымаюць удзел у заключных мерапрыемствах XIV Рэспублікаскага фестываля нацыянальных культур у г. Гродна.

У «Горадзе майстроў» шырока прадстаўлена багатая традыцыйная культура Гродзеншчыны.
Таленавітыя майстры і носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай вобласці дэманструюць цудоўныя калекцыі работ. Сярод іх і майстры са Слоніма: калекцыю пано, зробленых у тэхніцы «аплікацыя саломкай», прадставіла Анастасія Зелянко, калекцыю традыцыйных беларускіх лялек дэманструе Іна Пацынка, калекцыя пано у тэхніцы «выцінанка» зроблена Людмілай Руткоўскай. Акрамя таго, майстры Слонімшчыны прапануюць кожнаму жадаючаму прыняць удзел у майстар-класах па аплікацыі саломкай, вырабе абярэгавай лялькі і выцінанцы.

Поделиться
Перейти к содержимому