
На чатыры дні Магілёў стаў цэнтрам сусветнай традыцыйнай культуры. Тут сабраліся прадстаўнікі з Беларусі і замежжа – Расіі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, Узбекістана, Малдовы. Іх аб’яднала агульная мэта: абмеркаваць захаванне і развіццё багатай культурнай спадчыны на новым узроўні. У горадзе над Дняпром праходзіць IX Міжнародны форум «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства».

Удзел у гэтым значным мерапрыемстве прымаюць і спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў. На выставе-кірмашы «Народны каларыт», размешчанай на лакацыі Гродзенскай вобласці, слонімскія майстры дэманструюць калекцыі творчых работ, праводзяць майстар-класы па вышыўцы, карункапляценні, аплікацыі саломкай і запрашаюць гасцей набыць традыцыйныя сувеніры.
Удзел у такім Міжнародным форуме дае выдатную магчымасць пашырыць межы культурнай прасторы, абмяняцца карыснай інфармацыяй і вопытам работы. Акрамя таго, гэта цудоўны шанс наладзіць цесныя кантакты для далейшага плённага культурнага супрацоўніцтва і ўмацавання міжнародных сувязей.

Падрыхтавала Таццяна ДЗЕНІСЮК
