11 снежня ў Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы творчых работ «Зімовыя цуды».

Мерапрыемства праходзіць у рамках абласнога арт-праекта «Новы год з традыцыямі».

Выстава, створаная нашымі майстрамі, акунае наведвальнікаў у атмасферу чароўнай казкі. Сярод экспанатаў — традыцыйныя лялькі-сняжынкі, анёлы, конікі, дамавікі, фігуркі калядоўшчыкаў і яскравыя калядныя агеньчыкі. Усе работы выкананыя ручным спосабам з выкарыстаннем традыцыйных тэхнік народнай творчасці.

Пазнаёміцца з унікальнымі вырабамі слонімскіх майстроў можа кожны жадаючы да 31 снежня ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры па вул. Чырвонаармейскай, д. 23. Уваход вольны.

Яўгенія СІДАР
