У гэтым годзе Масленіцу святкавалі ў перыяд з 8 па 14 сакавіка. Яркае і маляўнічае свята” Масленіца  гуляла – вясну сустракала” прайшло ў шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі, якое парадавала і малых, і дарослых.

На свяце прысутнічала многа навучэнцаў, іх бацькоў і бабуляў. Разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы, песні, вясёлыя прыпеўкі , смех і шум – прыметы масленічных забаў. І, канечне, самым галоўным сімвалам свята з’яўляліся  бліны з варэннем, згушчаным малаком, тварагом, якія ў гэты святочны дзень  разыходзіліся на “ўра”.

Свята на вуліцы – гэта цудоўная магчымасць выйсці са сваіх дамоў і кватэр, падыхаць свежым паветрам і адчуць сябе членам вялікай дружнай школьнай сям’і. Духмяная гарбата і масленічныя бліны завяршылі Масленіцу ў нашай установе адукацыі.

Неабходна памятаць і пра тое, што Масленіца рыхтуе нас да Вялікага посту –  часу пакаяння, разваг пра жыццё чалавека, пра тое, што нам яшчэ трэба зрабіць для свайго духоўнага ўзбагачэння .

 

Крачко Аксана, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Сялявіцкі яслі-сад – базавая школа Слонімскага раёна”

Поделиться
Перейти к содержимому