21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ва ўстанове адукацыі “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” з мэтай папулярызацыі і ўдасканалення ведаў па беларускай мове быў праведзены Гродзенскі абласны дыктант.
20 вучняў 5 – 9 класаў і 2 настаўніаў установы адукацыі пісалі дыктант, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі дыктанта змаглі ацаніць свае веды пры самаправерцы па ўзоры.
У гэты ж дзень былі падведзены вынікі флаер-фэсту і праведзена прэзентацыя вучнёўскіх флаераў “У любімай мове, роднай, наскай, Ах, якія словы…”. Вучні школы творча падыйшлі да ўдзелу ў конкурсе і дапоўнілі словы Петруся Броўкі яскравай беларускай безэквівалентнай лексікай, трапнымі выслоўямі.
Наталля Жураўлевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Парэцкай БШ