21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень?
21 лютага ў далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Для нас, беларусаў, роднай мовай з’яўляецца — беларуская мова.
Менавіта з гэтай нагоды ў дзіцячай раённай бібліятэцы з вучнямі СШ№5 6 А класа прайшло мерапрыемства “Мова продкаў пагаснуць не можа”.
У час свята дзеці акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі як гучыць яна у творах беларускіх паэтаў, спрабавалі свае сілы у адгадванні рэбусаў і загадак, урыўкаў з беларускіх твораў. Таксама скаладалі заблытаныя прыказкі і прымаўкі, займаліся перакладам слоў з рускай мовы на беларускую і з беларускай – на рускую.
Пры заканчэнні мерапрыемства бібліятэкар пажадала і дадей свабодна валодаць беларускай мовай і лепей яе вывучаць.
Алена Якута, бібліятэкар дзіцячай раённай бібліятэкі.