У дзявяты раз у Жыровіцах праходзіць міжнародны турнір па шашках-100, прысвечаны Дню вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На працягу пяці дзён (з 16 па 20 ліпеня) больш за 40 удзельнікаў будуць вызначаць мацнейшага спартсмена. За медалі змагаюцца прадстаўнікі трох краін ? Беларусі, Расіі  і Латвіі.

? У гэтым годзе ўдзельнікі спаборніцтва як ніколі моцныя. Есць некалькі майстроў міжнароднага класу і шмат майстроў спорту. Таксама ўдзельнічае  досыць маладых і перспектыўных спартсменаў, ? расказаў Віталь Аніська, суддзя спаборніцтва.

Ініцыятарам дадзенага турніра з’яўляецца слонімскі трэнер па шашкам Уладзімір Аніська. Слонімшчыну на спаборніцтвах прадстаўляюць Марат Леў і Ілья Астаф’еў. 

Згодна з рэгламентам спаборніцтваў гульні праходзяць па швейцарскай сістэме.

Аб выніках турніра чытайце ў друкаваным нумары “СВ”.

Кацярына ЯНУШЭВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться